«Сходка нячысцікаў»: чытае Ніл Гілевіч (+відэа)

Ніл Сымонавіч Гілевіч. Фота sputnik.by

У адным з польскіх архіваў народны паэт Беларусі знайшоў гэты не вядомы для айчыннага пісьменства эпічны твор, уразіўся яго мове, мастацкім вобразам і вырашыў перакласці паэму на сучасную беларускую мову.

Цалкам пераклад «Сходкі нячысцікаў» Юстына з Ліцьвіноў чытайце ў новым семдзесят дзявятым нумары часопіса “Дзеяслоў”, які прыедзе з друкарні ў бліжэйшыя тыдні. А пакуль – прэзентацыю паэмы ладзіць сам перакладчык – Ніл Гілевіч.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"