Шорт-ліст прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча будзе абвешчаны ў сярэдзіне лютага

Сёлета прэмія будзе ўручацца ў чацверты раз. Прэтэндаваць на яе могуць пісьменнікі і перакладчыкі ва ўзросце да 35 гадоў, што ў 2014 годзе выдалі сваю дэбютную кнігу ў адной з трох намінацыяў: “Паэзія”, “Проза”, “Мастацкі пераклад”.

Прыём твораў на прэмію працягваецца. Запрашаем выдаўцоў, творчыя суполкі і іншыя калектывы намінаваць маладых аўтараў на прэмію. Для намінацыі неабходна даслаць заяўку на электронны адрас: info@pen-centre.by (з пазнакай “Дэбют”).

Прэмія ўшаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх тварыў Максім Багдановіч. Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію можна знайсці на старонцы: http://pen-centre.by/debiut.html 

Пераможцы папярэдніх гадоў:

2010

Паэзія — Віталь Рыжкоў за кнігу “Дзверы, замкнёныя на ключы”
Проза — Наталка Харытанюк за кнігу “Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката”
Пераклад — Вольга Цвірка за кнігу М. Ніемі “Папулярная музыка з Вітулы” і Наста Лабада за кнігу Т. Янсан “Маленькія тролі і вялікая паводка”.

2011

Паэзія — Антон Францішак Брыль за кнігу “Не ўпаў жолуд”
Проза — Віктар Марціновіч за кнігу “Сцюдзёны вырай”
Пераклад — калектыў часопіса “ПрайдзіСвет” за кнігу Э. По “Маска Чырвонае Смерці”

2012

Паэзія — Андрэй Адамовіч за кнігу “Дзень паэзіі смерці дзень”
Проза — Юлія Шарова за кнігу “Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік”
Пераклад — Ганна Янкута за кнігу Ч. Дыкенса “Калядны харал”

Паводле арганізатараў