Штогадовы сяброўскі шахматны турнір

Сёмае першынство Саюза беларускіх пісьменнікаў па шахматах прайшло 16 сакавіка.


Турнір праходзіць штогод з 2007 года. Не гледзячы на завею, да офісу СБП дабраліся ўсе ўдзельнікі: Вадзім Жылко, Васіль Жуковіч, Іван Клімянкоў, Пётр Макарэвіч і Андрэй Федарэнка. Вадзім Жылко прарваўся праз непагоду ажно з Лунінца, а Пётр Макарэвіч - з Ліды.


Ініцыятарам турніру ўсе гады быў Васіль Жуковіч. Апошнія два гады ён жа трымаў чэмпіёнскі тытул. У 2010 перамога была за Іванам Клімянковым. У 2007, 2008 і 2009 - за Вадзімам Жылко. Сёлета ўдзельнікі гулялі "па крузе", кожны з кожным. На партыю кожнаму адводзілася 20 хв. ("кантроль часу"). 

 

Па выніках гульні трэцяе месца заняў Васіль Жуковіч, другое - Пятро Макарэвіч, першым стаў Вадзім Жылко.

Пра леташнюю гульню чытайце ТУТ.

Прэсавая служба СБП, фота АУ