Шукайце “Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна” ў кнігарнях Мінска!

“Вушацкі словазбор” — не проста дыялекталагічны слоўнік. Ён унікальны тым, што “Барадулін фіксуе мову такой, якой яна была ў дамедыйную эпоху”, — адзначаюць крытыкі.

Надзвычайную каштоўнасць гэтага выдання для ўласнага творчага і чалавечага лёсу пацвярджае і сам Рыгор Іванавіч:

— Гэта спроба сабраць за адным бяседным сталом хоць крышачку непераўзыдзенага шматгалосся роднае мне зямлі, шматгалосся, якое, на жаль, пачынае глухнуць, — піша класік ва ўступным слове да кнігі, прысвечанай “Светлае памяці мамы Куліны”.

“Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна”, а таксама іншыя выданні серыі “Кнігарня пісьменніка” і выдавецтва “Кнігазбор” у Мінску можна купіць у крамах: “Акадэмкніга” (пр. Незалежнасці, 72), “Кнігарня Ў” (пр. Незалежнасці, 37А), “Кніжны салон” (вул. Калініна, 5), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К. Маркса, 36), “Цэнтральны кніжны” (пр. Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр. Незалежнасці, 14). Ёсць выданні і на сайтах knihi.by, imbryk.by, prastora.by.

***

Штодня мы змяшчаем адно слова са слоўніка на сваіх сторонках у сацыяльных сетках. Калі ласка, далучайцеся да нас у FB і VK.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"