Шведскі літаратурны марафон — 19 снежня

19 снежня ў Стакгольме пройдзе літаратурны марафон у падтрымку свабоды слова, прысвечаны падзеям, што адбыліся ў Мінску два гады таму.

Імпрэза праходзіць у межах праекта "Беларусь. Літаратурныя падарожжы". 

Летась у акцыі ўдзельнічалі шведскія літаратары і дзеячы культуры: старшыня Шведскага ПЭНа Ула Лашму, пісьменніца Астрыд Тротцыг, старшыня праўлення Дзяржаўнай Рады Культуры Чэрсцін Брунберг, паэт Крыстофер Леандоэр, міністр культуры Лена Адэльсан Лільерут, перакладчык Андэрс Будэгорд і многія іншыя.

Сёлетні марафон пачнецца апоўдні і працягнецца да апоўначы. Прагучаць творы беларускіх пісьменнікаў па-шведску: Стэфан Эрыксан прачытае Уладзіміра Някляева, Марыя Сёдэрберг – Васіля Быкава, Ён Фрыдхольм – Андрэя Хадановіча, Керсцін М. Лундберг – Вальжыну Морт.

У акцыі возьме ўдзел Дзмітры Плакс – беларускі пісьменнік і перакладчык, які жыве ў Стакгольме.

Прэсавая служба СБП, на фота — Дзмітры Плакс