Шведскі саюз пісьменнікаў вітае вызваленне беларускага паэта Уладзіміра Някляева
Уладзімір Някляеў быў затрыманы 21 сакавіка ў рамках прэвентыўных арыштаў дэмакратычных актывістаў да Дня волі, які адзначаецца 25 сакавіка. Уладзімір Някляеў – былы старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, сястрынскай арганізацыі Шведскага саюза пісьменнікаў, і вядомы крытык беларускга рэжыма.
Шведскі саюз пісьменнікаў вітае вызваленне Уладзіміра Някляева, але пратэстуе супраць несправядлівых затрыманняў, што практыкуюцца ўладамі ў Мінску. Мы таксама хацелі б павіншаваць нашых калег і ўсіх дэмакратычных актывістаў у Беларусі з стагоддзем абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.
старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг