Шведска-беларускі размоўнік пабачыў свет

Кніга апублікаваная дзякуючы сябрам Таварыства беларускай мовы і Шведскіх інстытута і амбасады, паведаміў старшыня таварыства Алег Трусаў:

-- З друкарні прывезлі шведска-беларускі размоўнік. Чым ён каштоўны? Ён двухмоўны – ім можа карыстацца і швед, і беларус. Адпаведна, палова кнігі – беларуска-шведскі размоўнік, а другая палова – наадварот. Ім можна карыстацца і ў Швецыі, і ў Беларусі. Размоўнік складаецца з некалькіх раздзелаў: куды пайсці, куды паехаць, як і што набыць і г.д. Там ёсць уся неабходная інфармацыя, якой можа скарыстацца чалавек, прыехаўшы ў Беларусь са Швецыі ці ў Швецыю з Беларусі.

Прэзентацыя размоўніка пройдзе ў лютым і будзе прымеркавана да Дня роднай мовы. Раней Таварыства беларускай мовы выдала англійска-беларускі і беларуска-англійскі размоўнік.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя