Шведскія і беларускія аўтары абмеркавалі непрыдуманую літаратуру (фотарэпартаж)

У дыскусіі ўзялі ўдзел госці са Швецыі, літаратаркі Катарына Б'ярвал і Анэт Розэнгрэн, да якіх далучыліся беларускія аўтары Валер Каліноўскі, Паліна Качаткова, Уладзімір Сіўчыкаў, Аляксандр Тамковіч, Сяргей Харэўскі, Ціхан Чарнякевіч. 

Мадэратарам сустрэчы выступіла даследчыца, старшыня секцыі нон-фікшн пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Наталля Гардзіенка, перакладала з англійскай на беларускую Вольга Калацкая.

Сёння, 5 сакавіка, пройдзе семінар “Біяграфічная літаратура ў Швецыі і Беларусі” з удзелам шведскіх гасцей.

Месца: галерэя “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.00. Уваход вольны

Серыя шведска-беларускіх семінараў арганізаваная Шведскім саюзам пісьменнікаў і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" пры падтрымцы Шведскага Інстытута ў Стакгольме.

Глядзіце таксама: Шведскія пісьменнікі распавялі пра літаратуру без табу-тэм

Старшыня секцыі нон-фікшн Шведскага саюза пісьменнікаў Анэт Розэнгрэн

Злева направа: Катарына Б'ярвал, Анэт Розэнгрэн, Вольга Калацкая

Выступае Катарына Б'ярвал

Злева направа: Анэт Розэнгрэн, Сяргей Харэўскі, Ціхан Чарнякевіч, Наталля Гардзіенка

Катарына Б'ярвал і Анэт Розэнгрэн

Наталля Гардзіенка і Уладзімір Сіўчыкаў

Ціхан Чарнякевіч

Анэт Розэнгрэн

Катарына Б'ярвал

Аўтар фота: Аліса Ахрамовіч, для lit-bel.org