Шведскія і беларускія літаратары зладзілі сумесную вечарыну

У Беларусі праходзяць Дні культуры Швецыі.  З 21 траўня па 5 ліпеня ў розных гарадах краіны адбудуцца выставы, канцэрты, літаратурныя вечарыны і паказы сучасных шведскіх фільмаў. Першым мерапрыемствам з разнастайнай культурнай праграмы сталася літаратурная вечарына Швецыя – Беларусь у Менску.

Безумоўна, галоўным удзельнікам і госцем вечарыны быў  кіраўнік дыпламатычнай місіі амбасады Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, шведскія пісьменніцы Сіла Наўман, Солья Крапу, Іда Бер’ель. Беларускі бок быў прадстаўлены Уладзімерам Някляевым, Валянцінам Акудовічам, Вольгай Іпатавай, а таксама вядучым вечарыны Віктарам Шалкевічам.

Са сцэны гучалі шведскія песьні ў выкананні беларускіх літаратараў, а шведкі спрабавалі спяваць па-беларуску. Чыталіся вершы і ладзіліся гумарыстычныя віктарыны.
Першая літаратурная вечарына спадабалася ўсім прысутным. Застаецца спадзявацца, што і жыхары Баранавічаў, дзе падобнае мерапрыемства запланавана на 24 траўня, таксама атрымаюць задавальненне ад сустрэчы са шведскімі сябрамі.
С.С.