Шведскія і беларускія пісьменніцы абмеркавалі фемінізм (фотарэпартаж)
Злева направа: Надзея Кандрусевіч, Эбба Віт-Брадстрэм, Лана Вілебранд, Люба Варашуха, Сціна Стур
Мадэратаркамі выступілі перакладчыцы Лана Вілебранд і Надзея Кандрусевіч.
Фрагменты твораў абедзвюх шведскіх госцяў прагучалі ў арыгінале і ў перакладзе. Свае перастварэнні аповедаў Сціны Стур на беларускую мову чытала Люба Варашуха, Эбба Віт-Брадстрэм прадставіла свае тэксты, адмыслова для сустрэчы перакладзеныя Дзмітрыем Плаксам, супольна з Надзеяй Кандрусевіч.
У гутарцы, прысвечанай сацыялагічным пытанням, у прыватнасці, становішчу жанчыны ў беларускім грамадстве ў параўнанні са шведскім, узялі ўдзел беларускія літаратаркі Алена Казлова і Юля Цімафеева.
Эбба Віт-Брадстрэм і Лана Вілебранд
Эбба Віт-Брадстрэм
Эбба Віт-Брадстрэм – шведская пісьменніца, прафесарка літаратуры, вядомая феміністка. Апошняя кніга Эббы “100-гадовая вайна кахання”, пабудаваная ў форме дыялогу паміж жанчынай і мужчынам, выклікала бурлівыя дыскусіі ў шведскім грамадстве.
Сціна Стур і Юля Цімафеева
Сціна Стур
Сціна Стур – пісьменніца з Поўначы Швецыі, дэбютавала з кнігай апавяданняў “Быць як людзі”. Выкарыстоўвае ў сваіх творах мясцовыя дыялекты.
Алена Казлова і Надзея Кандрусевіч
Злева направа: Алена Казлова, Надзея Кандрусевіч, Эбба Віт-Брадстрэм, Лана Вілебранд, Люба Варашуха, Сціна Стур, Юля Цімафеева
У межах свайго візіту ў Беларусь аўтаркі таксама правялі сустрэчу з беларускімі калегамі ў кнігарні "ЛогвінаЎ".
Віка Трэнас, для lit-bel.org