Шведскія кніжкі па-беларуску прадставілі ў дзіцячай бібліятэцы
Яны прадстаўлялі свае пераклады дзіцячых кніг са шведскай мовы. Надзея расказала аб сваіх перакладах кніг Сары Лундберг пра Віту Белую Крэску, а таксама прачытала ўрывак з кнігі пра незвычайную карову Маму Му.
Выступае Надзея Кандрусевіч
Злева направа: Надзея Кандрусевіч, Алеся Башарымава
Алеся расказала дзецям пра асаблівасці шведскіх дзіцячых кніг і прадставіла свае пераклады маляваных кніжак “Снежны чалавек” і “Найлепшы спявак у свеце”.
Алеся Башарымава віншуе пераможцу конкурсу
Дзеці таксама займелі магчымасць праявіць сябе ў ролі перакладчыкаў: яны перакладалі словы з беларускай на рускую мову і наадварот, а за правільныя пераклады атрымлівалі пазнавальныя сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” – паштоўкі і закладкі.
А дзяўчынка, якая аказалася самай смелай і выйшла праспяваць песню па-беларуску, атрымала ў падарунак фірмовую торбачку.
Дзеці вельмі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, ды і настаўніца з бібліятэкарамі не ўтрымаліся і далучыліся да іх.
Для дзяцей гэтае мерапрыемства праходзіла ў межах школьнага Тыдня беларускай мовы, аднак Надзея з Алесяй пазычылі ім ні на дзень не забываць, што беларуская мова ім родная і яе трэба ведаць і шанаваць.
budzma.by