Шведскія пісьменнікі наведалі Берасце і Мінск

Злева направа: Барыс Пятровіч, Дзмітры Плакс, Луіз Хэдберг, Ульрыка Шэрнборг, Гунар Ардэліюс, перакладчыца Надзея Кандрусевіч, Алесь Пашкевіч, Ан Вікстрэм

У першым шэрагу: Кастусь Цвірка, Анатоль Бароўскі, Мікола Яцкоў, Ан Вікстрэм

Госці са Швецыі Гунар Ардэліюс, Ан Вікстрэм, Дзмітры Плакс, Луіз Хэдберг, Ульрыка Шэрнборг узялі ўдзел у пазачарговым пасяджэнні Рады СБП.

Луіз Хэдберг, Ульрыка Шэрнборг, Гунар Ардэліюс; спадар Гунар распавядае пра тое, як арганізаваная дзейнасць Шведскага саюза пісьменнікаў

Дзмітры Плакс (Беларусь-Швецыя) выступіў супольна з «Беларускім кліматам» у межах выставы «Мінск. Нонкарфармізм 1980-х» з адмысловым паэтычна-музычным сэтам.

Каля Археалагічнага музея "Бярэсце"

Экскурсія па Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой"

Шведскія літаратары наведалі Археалагічны музей «Бярэсце» і Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

У Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Пушкіна быў прэзентаваны новы, шосты нумар літаратурнага альманаха “Жырандоля”, які выдаецца Брэсцкім абласным аддзяленнем ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

У вечарыне ўдзельнічалі ўкладальнікі і аўтары альманаха, сябры СБП, мясцовыя аматары літаратуры. 

Уверсе: Іван Мельнічук, Мікола Аляхновіч, Ніна Горык

Вялі імпрэзу старшыня Брэсцкай абласной філіі СБП Іван Мельнічук і паэт Мікола Аляхновіч.

Барыс Пятровіч, Дзмітры Плакс, Гунар Ардэліюс

З Луцка ў Берасце прыехала Ніна Горык, Старшыня Валынскай абласной арганізацыі Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, з якім берасцейскія пісьменнікі стала і плённа супрацоўнічаюць. Спадарыня Ніна распавяла пра беларуска-ўкраінскія літаратурныя повязі, пра ўзаемныя пераклады.

Уверсе: пісьменнікі Лявон Валасюк і Алесь Паплаўскі; унізе: Барыс Пятровіч уручае пасведчанні сябраў СБП Ніне Грыгаровіч і Ігару Сідаруку

Уверсе: Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, рэдактар газеты "Брестский курьер" Мікалай Аляксандраў; унізе: Алесь Пашкевіч перадае выданні СБП у фонды бібліятэкі  

З прывітальным словам выступілі празаік, Старшыня СБП Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч.

— Альманах “Жырандоля”, запачаткаваны светлай памяці Нінай Мацяш, стаў фактычна першым абласным альманахам — па яго прыкладзе цяпер кожнае з абласных аддзяленняў СБП мае сваё выданне. У Магілёве выходзіць “Брама”, у Гародні “Новы замак”, у Гомелі “Палац”, у Віцебску “Ратуша”. Назва берасцейскага альманаха змушае нас вярнуцца да вытокаў беларускай літаратуры, да Паўлюка Багрыма, і ў той жа час акрэслівае сучасныя літаратурныя тэндэнцыі ў рэгіёнах. У абласцях ёсць сур'ёзныя літаратуныя сілы, і таму мы спадзяёмся, што падобныя зборнікі будуць выдавацца кожны год, — адзначыў Барыс Пятровіч.   

Нядаўна прынятым у СБП Ніне Грыгаровіч і Ігару Сідаруку былі ўручаныя пасведчанні сябра арганізацыі.

У межах вечара таксама адбылася прэзентацыя альманаха “Справа”, што выдаецца Таварыствам украінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Уверсе: прадстаўнікі Украінскага навукова-педагагічнага саюза "Берагіня", аўтары альманаха "Справа" Віктар Місіюк і Кірыл Азімка; рэдактар шостага нумара "Жырандолі" Сяргей Амяльчук; унізе: адзін з рэдактараў "Жырандолі" Мікола Сянкевіч, паэт Аляксандр Рызо.

Мікалай Аляксандраў, Аляксей Філатаў, Лявон Валасюк, Святлана Варонік

Кожны з выступоўцаў, сярод якіх былі аўтары, укладальнікі і рэдактары альманаха "Жырандоля", чыталі свае творы, дзяліліся ўражаннямі пра зборнік, абмяркоўвалі перспектывы падрыхтоўкі новых нумароў. 

Прэсавая служба СБП