Шведскія пісьменнікі раскажуць пра нон-фікшн у Мінску — 4 і 5 сакавіка
У сераду, 4 сакавіка, адбудзецца абмеркаванне тэмы “Сацыяльна-культурная праблематыка ў літаратуры нон-фікшн і журналістыцы Швецыі і Беларусі”.
Месца: кнігарня “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.30.
У чацвер, 5 сакавіка, пройдзе семінар “Біяграфічная літаратура ў Швецыі і Беларусі”.
Месца: галерэя “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.00.
Мова — англійская (з перакладам на беларускую).
Любы жадаючы зможа задаць пытанні гасцям.
Пра аўтараў:
Генрык Бергрэн — гісторык, журналіст, спецыялізуецца ў біяграфістыцы, аўтар біяграфіі прэм'ер-міністра Швецыі Улафа Пальме.
Катарына Б’ярвал — журналістка, займаецца вывучэннем культуры спажывальніцтва.
Анэт Розенгрэн — старшыня секцыі нон-фікшн Шведскага саюза пісьменнікаў, этнолаг, займаецца пытаннямі сацыяльнай ізаляцыі і міграцыі, асновай яе матэрыялаў нярэдка з’яўляюцца асабістыя гісторыі людзей.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"