Сын Якуба Коласа: З часоў бацькі стан беларускай мовы толькі пагоршыўся
У прыватнасьці, Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч — малодшы сын Якуба Коласа — прачытаў паэму Генадзя Бураўкіна, напісаную паводле апошняга ліста Якуба Коласа ў ЦК Камуністычнай партыі БССР, у якім выказаў свой неспакой адносна стану беларускай мовы.
У інтэрвію Свабодзе Міхась Канстанцінавіч адзначыў, што з таго часу становішча беларускай мовы ў Беларусі яшчэ больш пагоршылася. І адной з прычынаў таму Міхась Канстанцінавіч называе так званае дзьвюхмоўе — наданьне расейскай мове ў Беларусі статусу дзяржаўнай.
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч усклаў кветкі на магілу свайго бацькі Якуба Коласа, а таксама на магілу яшчэ аднаго вялікага беларускага паэта — Янкі Купалы.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг