Сёння — 490 гадоў з дня выхаду "Песні пра зубра" Міколы Гусоўскага

Зборнік складаўся з прысвячэння каралеве Боне Сфорца, уласна паэмы і 11 вершаў.

Як вядома, Мікола Гусоўскі напісаў "Песню пра зубра" ў 1522 годзе, калі знаходзіўся ў Рыме ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага Княства Літоўскага. Твор быў напісаны на лацінскай мове па замове папы Льва X Медычы, які захацеў больш даведацца пра ВКЛ і незвычайнага звера — зубра, які вадзіўся там у лясах. Сын вялікакняскага лесніка, Мікола Гусоўскі з веданнем справы, падрабязна і дэталёва апісаў постаць, звычкі і паводзіны зубра, а таксама паляванне на яго. Аднак Мікола Гусоўскі не быў бы сапраўдным паэтам, калі б спыніўся толькі на гэтым. Паэма стала песняй аб сваім краі і народзе, роздумам пра лёс Радзімы, аб яе месцы на шляхах гісторыі.

Паводле матэрыялаў інтэрнэту 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"