Навіны

Максім Танк.

Нарадзіўся Яўген Іванавіч у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна. Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай расійскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расійскай гімназіях. У 1927 г. уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (19321933), вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Наваградчыне. З траўня 1933 да траўня 1934 г. і з верасня да снежня 1934 г. сядзеў у віленскай турме «Лукішкі».

У 19451948 гг.  літаратурны рэдактар часопіса «Вожык», у 1948-1966 гг.  галоўны рэдактар часопіса «Полымя», з 1966 г.  першы сакратар, а ў 19711990 гг.  старшыня праўлення СП БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (19691989) і БССР (19471971), сакратар праўлення СП СССР (з 1966), сябра Савецкага камітэта абароны міру, старшыня Беларускага аддзялення савецка-польскай дружбы (з 1958 г.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР VI-VII скліканняў. Акадэмік АН БССР. Сябра СП СССР з 1940 г.

Народны паэт БССР (1968). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі», Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы», Ленінскай прэміі (1978) за зборнік «Нарочанские сосны» (Масква, 1977), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980) за кнігу «Прайсці праз вернасць». Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі. 

Друкавацца пачаў у 1932 г. у часопісе «Пралом» (выдаваў з паэтам Я.Гарохам), «Часопісе для ўсіх», газетах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыццё» (апошняя выдадзена ў Львове, у ёй змешчаны першы, падпісаны псеўданімам Максім Танк, верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны»). Першыя кніжкі паэзіі выдаў у Вільні: «На этапах» (1936, факсімільнае ў 1983, Менск), «Журавінавы цвет» (1937), «Пад мачтай» (1938), паэма «Нарач» (1937). У 1958 г. выйшаў Збор твораў у 2-х, у 19661967 гг.  у 4-х, у 19781981 гг.  у 6 тамах.

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава і інш.

Памёр 07.08.1995 г.

Максім Танк

Зацьменне сонца

Казалі: поўнае зацьменне сонца,

Казалі: змрок зямлю ўсю атуліў.

Казалі, зоры былі бачны ў небе.

А мы з табою гэтага чамусьці

I не заўважылі, хоць і глядзелі пільна

Праз невялічкае закуранае шкельца,

Што я прынёс табе і на якім

Астаўся, помню, нашых пальцаў след,

Адбітак нашых вуснаў і насоў,

Якія потым не маглі адмыць.

Ты не цікавілася часам,

Калі настане новае зацьменне?

1965

***

Ападаюць яблыкі:

То іх атрасае вецер,

То здзьмухвае кажан,

                                      пралятаючы міма,

То сажне іх серп месяца,

То скосіць позняя бліскавіца,

То дождж адшчыкне сваімі

Дрыготкімі пальцамі,

То ведзьма саб'е,

                             зачапіўшы памялом,

То мая суседка іх згубіць,

Выбіраючы самыя спелыя.

I таму гэтыя апалыя яблыкі

Самыя салодкія і спакуслівыя.

1975

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------