Сёння ў Беларусі – Дзень бібліятэк
У Беларусі 15 верасня адзначаюць Дзень
бібліятэк. Свята было заснавана ў 2001 годзе. Яго ініцыятарам
выступіла Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.
На тэрыторыі Беларусі першыя бібліятэкі з'явіліся ў XI стагоддзі.
Першапачаткова яны ствараліся пры цэрквах і манастырах. З часам змяніліся не
толькі аблічча, але і функцыі бібліятэк. Сучасныя бібліятэкі ўяўляюць сабой шматфункцыянальныя
ўстановы
культуры, інфармацыйныя, культурна-адукацыйныя цэнтры, якія ў адпаведнасці з
патрабаваннямі часу і запытамі розных слаёў насельніцтва актыўна ўкараняюць
найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі, садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў,
умацаванню адзінай культурнай прасторы.
У Беларусі амаль кожны другі жыхар – карыстальнік бібліятэкі. Па статыстыцы,
на 2,4 тыс. жыхароў прыпадае адна публічная бібліятэка, што практычна адпавядае
нарматывам ЮНЕСКА. Больш за 43% публічных бібліятэк, у тым ліку больш за чвэрць
сельскіх, на сённяшні дзень камп'ютэрызаваныя.