Сёння ў Купалаўскім — чытанне «Чарнобыльскай малітвы»

Урыўкі з твора прагучаць у выкананні артыстаў тэатра: Марты Голубевай, Івана Кушнярука, Дзмітрыя Тумаса, Паўла Харланчука-Южакова і Кацярыны Яворскай. Рэжысёр імпрэзы – Дзмітрый Цішко.

Месца правядзення: кавярня «Аўстэрыя Уршуля» ў тэатральным будынку (вул. Энгельса, 7, з боку Аляксандраўскага сквера). Уваход вольны.

"Наша Ніва"