Сёння – Міжнародны дзень перакладчыка

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" віншуе сваіх сябраў, калег, літаратараў і перакладчыкаў, якія сваёй плённай дзейнасцю ўзбагачаюць беларускую культуру, а таксама спрыяюць папулярызацыі нашых нацыянальных здабыткаў у свеце.
Класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч, як вядома, плённа займаўся перастварэннем з розных моў. Вашай увазе – адзін з яго знакамітых перакладаў.
Памятнік
(З Гарацыя, пераклад Максіма Багдановіча)
Лепшы медзі сабе памятнік справіў я,
Болей ўсіх пірамід царскіх падняўся ён;
He зруйнуе яго сівер, ні едкі дождж,
Hi гадоў чарада, вечнага часу рух.
He саўсім я памру, лепшая часць мяне
He зазнае хаўтур; слава мая ўвесь час
Між патомкаў расці будзе, пакуль ўсхадзіць
Зможа з дзевай удвух на Капітоллі жрэц.
Аба мне гаварыць будуць: «Раджоны там,
Дзе шумлівы Аўфід шпарка ў палях імкне,
Дзе царыць над людзьмі бедны вадой Танай, —
Ён да славы дайшоў, хоць і не панам быў».
Першы стаў я складаць на эолійскі лад
Ў нашым родным краю песні пад лірны звон.
Ўсе заслугі мае, Муза, з пашанай зліч
I лаўровым вянком мне валасы пакрый.
1911-1912
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"