Сёння — Сусветны дзень пісьменніка! (+афарызмы пра літаратараў і літаратуру)

Сапраўдныя пісьменнікі -- сумленне чалавецтва. Л. Феербах

Народ можа дараваць пісьменнікам многае, але не можа дараваць маўчання ў часы, калі вырашаецца яго лёс. М. Танк

Каб былі задаволеныя твае чытачы, не будзь залішне задаволены сабой. Вальтэр
                                                                            
Зусім не хістаюцца слупы, асабліва – глыбока ўкапаныя. Я. Брыль

Пісьменнік, калі ён добра працуе, мімаволі выхоўвае многіх сваіх чытачоў. Э. Хэмінгуэй

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто -- і тады пераможаш. Ул. Караткевіч

Дзейсны пісьменнік, каб падтрымліваць сваю рэпутацыю, павінен або абрабляць новае поле, або збіраць багацейшы ўраджай са старога. Ф. Купер  

Быць паэтам знача ня толькі любоў зьняволеных землякоў, але й помста сільных ворагаў нашай зямлі і свабоды. Л. Геніюш

Мая прафесія -- літаратура; а ў гэтай прафесіі складанасцяў для жанчын менш, чым ва ўсіх астатніх, не лічачы хіба тэатра, -- я маю на ўвазе спецыфічна жаночыя складанасці. Вірджынія Вулф

Свабоду зробіш не на вуліцы, а ўнутры чалавека, -- вось дзе адбываецца самае галоўнае, барацьба дабра са злом, як казаў яшчэ Дастаеўскі. А калі душа пустая, то пабяжыш на вуліцу з сякерай. С. Алексіевіч

Дарогі, якія вядуць да мастацтва, поўныя церняў, але на іх удаецца зрываць і цудоўныя кветкі. Жорж Санд

Самае каштоўнае -- у жыцці і ў вершах. М. Цвятаева

Паводле матэрыялаў Інтэрнэту