Сёння 130 гадоў з дня нараджэння легендарнага Янкі Маўра

Прэсавая служба СБП.

Паводле tut.by:

"У пісьменніка быў свой сакрэт. На дачы непадалёк ад Мінска Янка Маўр збудаваў будан-кабінет з лазы. Імправізаваны пісьмовы стол стаяў на мастках над Свіслаччу, так што можна было складаць кнігі аб далёкіх краінах, звесіўшы ногі ў ваду і ўяўляючы сябе на беразе акіяна "... У біяграфіі легендарнага беларускага дзіцячага пісьменніка шмат такіх цікавых момантаў.

Савецкі пісьменнік ніколі не быў у заморскіх краінах, але ўмеў паказваць іх так, што яму верылі самыя патрабавальныя чытачы -- дзеці. Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння стваральніка "Палескіх рабінзонаў".


Янка Маўр з Васем Вясёлкіным, падораным яму супрацоўнікамі часопіса "Вясёлка" ў дзень 70-годдзя. 1953 Фота: БДАМЛІ, з сайта svaboda.org

У Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў знайшліся цікавыя відэафільмы, у якіх можна ўбачыць рэдкія кадры з пісьменнікам.

Умовы ўдзелу ў літаратурным конкурсе "Экслібрыс" гл. ТУТ.