Сёння ― прэзентацыя кніжкі казак "Дзінь-дзілінь"

Прэзентацыя кнігі казак Сержука Вітушкі «Дзінь-дзілінь» пройдзе сёння ў грэка-каталіцкім клубе інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага ў рамках сустрэчы з серыі «Літаратура і духоўнасць».
Гэта казкі-скарбы, якія аўтар хоча перадаць дзецям. Скарбы перадусім духоўныя. Сярод іх можна знайсці знаёмыя гісторыі, якія аўтар прапусціў праз сябе і пераказаў трохі інакш, пакінуўшы частку свайго сэрца.
У пасяджэнні возьмуць удзел сябры Сержука Вітушкі розных пакаленняў, у тым ліку фалькларысты, мастакі, паэты і барды.
Пятніца, 27 студзеня, у 19:00 у Душпастырскім цэнтры св. Язэпа па вул. Арджанікідзе д. 6 (ст. метро «Аўтазаводская»).
Паводле nn.by
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг