Навіны

Беларускаму паэту Генадзю Рыгоравічу Дзмітрыеву сёння спаўняецца 70 гадоў. Паэтэса Ала Васільеўна Кажэра святкуе сёння сваё 75-годдзе. А Віктар Паўлавіч Сазонаў – гісторык, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч – адзначае сёння 50-годдзе.

Шаноўныя сябры! Шчыра віншуем вас з юбілеямі і зычым моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у творчай дзейнасці, плёну ва ўсіх справах, аптымізму і толькі выдатных навінаў кожны дзень!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Генадзь Рыгоравіч Дзмітрыеў нарадзіўся 18 кастрычніка 1943 года ў вёсцы Злыднікі (цяпер Першамайка) Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе. У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў настаўнікам у Варанчанскай сярэдняй школе Карэліцкага раёна. У 1984 г. — няштатны карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР па Гродзенскай вобласці, з 1987 г. намеснік дырэктара, дырэктар гэтага бюро, літкансультант. 3 1999 года намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».

Пісаць вершы пачаў у школьныя гады. Друкаваўся спачатку ў Езярышчанскай раённай газеце «Калгасная вёска», затым у многіх літаратурных выданнях Беларусі. Выйшлі тры яго паэтычныя зборнікі «Гарады на далонях» (1974), «Птушка Сінязорка» (1976), «Азярыны» (1980). 3 1979 г. — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ала Васільеўна Кажэра нарадзілася 18 кастрычніка 1938 года ў г. Орша Віцебскай вобласці. Атрымала сярэднюю адукацыю ў школе №12 г. Оршы. У 1961 годзе скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. З таго часу працавала настаўнікам, інспектарам аддзела адукацыі, метадыстам, выкладала рускую і беларускую мову. Узнагароджана медалём “Ветэран працы СССР”.

Літаратурнай творчасцю займаецца з 1987 года. Аўтар зборніка вершаў “Літасць надзеі”, пастаянны аўтар часопісаў “Алеся”, “Вясёлка”. Аўтар тэкстаў песень у школьных падручніках музыкі і спеваў “Родная школа” (падручнік для 3 класа), “Вераснёвы вальс” (падручнік для 8 класа). Звыш 20 вершаў пакладзены на музыку беларускімі кампазітарамі. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.

Віктар Паўлавіч Сазонаў нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года ў вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёна Гарадзенскай вобласці. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, гісторык.

Служыў у паветранна-дэсантных войсках (1981 – 1983). Вайсковая спецыяльнасць – разведчык войскаў спецыяльнага прызначэння. Прайшоў працоўны шлях ад токара на Ашмянскім заводзе да навуковага супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі ў Гародні (1991-1993). Пазней быў прадпрымальнікам. Актыўны ўдзельнік грамадска-палітычнага руху ў Беларусі. Аўтар кніг "Занатоўкі кантрабандыста", "Сандалі мітрапалітыка, або Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі".

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------