Сёння Ларыса Раманава прэзентуе сваю кнігу "Святая вада"

21 траўня 2012 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбудзецца сустрэча студэнтаў літаратурнай суполкі “Букет” пры універсітэце з паэткай Ларысай Раманавай (г.Ветка).

На сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі паэткі “Святая вада”, якая выйшла ў бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у серыі “Кнігарня пісьменніка”. Таксама на сустрэчы чакаецца прагляд відэа фільма “Іконы “Свяча”. Вобраз святога Міколы – Цудатворцы”. Пачатак а 13 00. Сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

У імпрэзе таксама ўдзельнічаюць:

Міхась Скобла

Галіна Дубянецкая

Сяргей Сыс

Юрась Пацюпа

Мастак Алесь Цыркуноў

 

Уваход вольны!

Прэсавая служба СБП