Уладзімір Высоцкі, па меркаванні некаторых літаратараў і крытыкаў, зрабіў тое, чаго не дабіўся ніводзін паэт да яго: стаў сапраўды «народным» — ягоныя песні спявалі і ведалі ўсе — ад дворнікаў да партыйнай эліты. Сёння б Высоцкаму споўнілася 75 год.
Сёння споўнілася б 75 год Уладзіміру Высоцкаму
Дата публікацыі: 25.01.2013
1889

Уладзімір Высоцкі, калі глядзець па мерках савецкага творцы, меў усё — ягоныя песні спявала ўся краіна, па Маскве ён ездзіў на «мерсэдэсе» (які неаднаразова давялося мяняць), у канцы 70-х «Мелодыя» выдала пару ягоных куржэлак, плюс замежныя гастролі. Аднак Высоцкі пакутаваў ад таго, што на «афіцыйным» узроўні ніхто не прызнаваў яго паэтам, яго не бралі ў Саюз пісьменнікаў. Тым не менш, гэта менавіта той выпадак, калі чалавек яшчэ пры жыцці стаў жывой легендай, а жыць з такім іміджам не лёгка.
Рэдкая франкамоўная версія песні «Перарваны палёт»