Сёння Івану Аношкіну – 85!

Сёння, 21 студзеня, спаўняецца 85 гадоў магілёўскаму пісьменніку, сябру СБП Івану Аношкіну. Паважаны Іван Архіпавіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, заўсёднага выдатнага настрою! Няхай кожны дзень прыносіць плён, натхненне і радасць.

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Да віншаванняў Івана Аношкіна з юбілеем далучаюцца яго сябры і калегі з Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў:

– Нельга ўявіць сабе нашу беларускую літаратуру без творчасці Івана Архіпавіча Аношкіна, якая заўсёды вызначаецца набліжанасцю да народнай душы, да яскравай і жывой беларускай гаворкі. Іван Архіпавіч чуйна прыслухоўваецца да сучаснасці, знаходзіць усё новыя і новыя фарбы для яе шчырага ўвасаблення на празаічных аркушах. І, прапускаючы ўсё ўбачанае і пачутае праз сваё нястомнае сэрца, пісьменнік Іван Аношкін робіць свой вялікі ўнёсак у нашую літаратуру, узбагачаючы душы ўдзячных чытачоў, – адзначае ў святочным лісце пісьменнік Мікола Яцкоў, старшыня Магілёўскага аддзялення СБП.

Прэсавая служба СБП