Складзены спіс кніг-намінантаў на прэмію Гедройца

Склад журы прэміі імя Ежы Гедройца з польскага боку
У склад журы з польскага боку ўвайшлі:
Малгажата Бухалік ― перакладчыца, прамоўтарка беларускай літаратуры ў Польшчы;
Пётр Казакевіч ― дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску;
Адам Паморскі ― перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу;
Лешак Шарэпка ― Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ганаровы старшыня журы).
Спіс кніг, пададзеных на прэмію
Да заканчэння прыёму заявак засталося каля месяца. На гэты час на прэмію Гедройца вылучана ўжо 35 кніг. Гэта амаль у 2 разы больш, чым у мінулым годзе. 15 кніг, якія прэтэндуюць на лонг-ліст, надрукаваныя ў выдавецтвах “Логвінаў” і “Галіяфы” (адпаведна ― 8 і 7). Па 4 выйшлі ў “Кнігазборы” і серыі “Беларускі калегіюм”. Па 3 ― у выдавецтве “Літаратура і Мастацтва” і “Медысонт”, 2 ― у “Гарадзенскай бібліятэцы”, па адной у “Мастацкай літаратуры” і выдавецтве “Харвест”. Таксама на прэмію прадстаўленыя два электронныя выданні.
Поўны спіс кніг:
- Алесь Анціпенка "Быць (пры)сутным" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");
- Алесь Аркуш "Палімпсэст" (Мінск: Галіяфы, Бібліятэка Таварыства Вольных Літаратараў);
- Сяргей Астравец "Райскія яблычкі" (Камунікат.org: электроннае выданне);
- Альгерд Бахарэвіч "Гамбурскі рахунак Бахарэвіча" (Мінск: Логвінаў, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, серыя Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе);
- Альгерд Бахарэвіч "Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня" (Мінск: Галіяфы);
- Зміцер Баяровіч "Шалі" (Мінск: Галіяфы, серыя “Час Воблы”);
- Алена Брава "Рай даўно перанаселены" (Мінск: Галіяфы, серыя "Другі фронт мастацтваў");
- Валер Булгакаў "Беларусь 1994-2004 гг.: разбудова дзяржавы і перасьлед нацыі" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");
- Васіль Гігевіч “Крах цывілізацыі" (Мінск: Літаратура і Мастацтва);
- Адам Глобус "Сказы" (Мінск: Харвест);
- Сяргей Календа "Кантынентальны сняданак" (Мінск: Логвінаў);
- Сяргей Календа "Трохлітровая проза" (Мінск: Логвінаў);
- Паліна Качаткова "Матылі" (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня Пісьменніка”);
- Анатоль Крэйдзіч “Роднае, шчымлівае " (Мінск: Літаратура і Мастацтва);
- Антон Кулон "Сіняя кніга беларускага алкаголіка" (Мінск: Логвінаў);
- Аркадзь Ліцвін "Галс" (Горадня: серыя "Гарадзенская бібліятэка");
- Павел Ляхновіч "Зялёны дуб" (Мінск: Кнігазбор);
- Наста Манцэвіч "Птушкі" (Мінск: Логвінаў серыя “Кнігарня Пісьменніка” / “Пункт адліку”);
- Андрэй Пакроўскі "Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза" (Мінск: Логвінаў серыя “Кнігарня Пісьменніка” / “Пункт адліку”);
- Людміла Рублеўская "Сутарэнні Ромула" (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня Пісьменніка”);
- Сяргей Рублеўскі “Паспець надыхацца” (Мінск: Медысонт);
- Сяргей Рублеўскі “Святло Лускі " (Мінск: Медысонт);
- Віктар Сазонаў "Сандалі мітрапалітыка, або Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі" (Горадня: серыя "Гарадзенская бібліятэка");
- Віталь Сіліцкі "Адкладзеная свабода" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");
- Юры Станкевіч "Шал" (Мінск: Галіяфы серыя "Другі фронт мастацтваў");
- Уладзімір Сцяпан "Адна капейка" (Мінск: Літаратура і Мастацтва);
- Аляксей Талстоў "Мінакі" (Мінск: Галіяфы "Другі фронт мастацтваў");
- Анка Упала "Дрэва Энталіпт" (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня Пісьменніка” / “Пункт адліку”);
- Алесь Усеня "Мой лістапад" (Мінск: Медысонт, серыя “Кнігарня Пісьменніка”);
- Андрэй Федарэнка "Ланцуг" (Мінск: Мастацкая літаратура, серыя "Беларуская проза ХХІ стагоддзя");
- Андрэй Федарэнка "Сечка" (Мінск: Галіяфы);
- Сяргей Харэўскі "Прачутае" (Вільня: бібліятэка "Беларускі калегіюм");
- Віктар Шалкевіч "Мястэчка G... ...і ваколіцы" (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня Пісьменніка”);
- Юлія Шарова "Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік. Dramma giocoso ў двух актах" (Мінск: электроннае выданне);
- Ксенія Шталенкова "Адваротны бок люстра" (Мінск: Логвінаў).
Нагадаем, што заяўкі прымаюцца да 28 снежня 2012 года.
Лонг-ліст прэміі будзе абвешчаны ў першай палове студзеня 2013 года. У яго трапяць 12 кніг.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца ў другі раз. Першым яе лаўрэатам стаў Павал Касцюкевіч са зборнікам апавяданняў “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”. Ён атрымаў 105 мільёнаў беларускіх рублёў.
У журы прэміі таксама ўваходзяць: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Павал Касцюкевіч, Ганна Кісліцына, Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч.
Падрабязней пра мэты і ўмовы прэміі, а таксама кантакты для падачы заявак ― у афіцыйным блогу Прэміі Гедройца bellitaward.blogspot.com
Паводле арганізатараў