Слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы пабачыў свет

Выданне прадстаўленае ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на кніжнай выставе, прымеркаванай да XV Міжнароднага з'езду славістаў. 

“Слоўнік з'яўляецца ўніверсальным даведнікам па розных напрамках рэлігійнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. У ім прадстаўлена актуальная міжканфесійная лексіка, якая датычыцца рэлігійных і рэлігійна-філасофскіх плыняў, назваў рэлігійных арганізацый, абшчын, прыводзяцца звесткі аб найбольш вядомых і шанаваных у народзе абразах, крыніцах, розных святынях”, — паведамляецца ў анатацыі да выдання. 

Аўтары энцыклапедычнага слоўніка — ксёндз-дэкан мінскага касцёла Святога Сымона і Святой Алены Уладзіслаў Завальнюк, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Мікалай Прыгодзіч і выкладчык-метадыст беларускай мовы і літаратуры Валянціна Раманцэвіч.

ПрайдзіСвет