"Слонімскі буквар" Сяргея Чыгрына выдадзены ў Мінску

У мінскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў з друку “Слонімскі буквар” Сяргея Чыгрына — пісьменніка, літаратуразнаўцы, краязнаўцы, сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".
У выданні ў алфавітным парадку аўтар распавёў пра гісторыю слонімскай зямлі, пра яе людзей, пра помнікі і тыя падзеі, якія на працягу некалькіх стагоддзяў адбываліся на Слонімшчыне.
У “Слонімскім буквары” вельмі шмат здымкаў, як старых і рэдкіх, так і сучасных, ёсць спіс літаратуры пра Слонімшчыну і г.д. Кніга найперш адрасаваная слонімскім школьнікам і настаўнікам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
Міхась Акулка, region4.by
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг