«Сімъ побҍдиши» – у перакладзе па-расійску

«Сімъ побҍдиши» апублікаваны ў нумарах 7 і 8 (ліпень і жнівень) старэйшага расійскага «тоўстага» часопіса «Сибирские огни». Галоўны рэдактар выдання Уладзімір Беразеў, выступаючы нядаўна на ўрачыстасцях з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Быхаве, адзначыў, што для яго было вялікім гонарам надрукаваць такога аўтара, які ў беларускай літаратуры прадаўжае высокія традыцыі Васіля Быкава.

У 2009 годзе часопіс надрукаваў гістарычны раман-дакумент Алеся Пашкевіча «Площадь Свободы» («Пляц волі»), за які аўтар быў уганараваны Міжнароднай прэміяй імя Валянціна Пікуля.

Прэзентуючы новыя нумары «Сибирских огней», Уладзімір Беразеў распавёў і пра інтэрнэт-версію выдання, размешчаную на вядомым расійскім партале «Журнальный зал» і якую штодня наведваюць дзясяткі тысячаў чытачоў.

З расійскамоўнай версіяй рамана Алеся Пашкевіча «Сімъ побҍдиши», акрамя «папяровага варыянта», можна азнаёміцца па адрасе http://magazines.russ.ru/sib/2013/7/4p.html.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"