Снежаньскае пасяджэнне Магілёўскага абласнога аддзялення СБП
Злева направа: Сяргей Украінка, Яраслаў Клімуць, Віталь Еўмянькоў, Тамара Аўсяннікава, Міхась Булавацкі
Старшыня рэдакцыйнай Рады альманаха «Брама» Яраслаў Клімуць акрэсліў кола пытанняў, якія тычацца падрыхтоўкі наступнага выпуска.
Уверсе, злева направа: Сяргей Украінка, Яраслаў Клімуць, Віталь Еўмянькоў; унізе, злева направа: Мікола Яцкоў, Тамара Аўсяннікава, Міхась Булавацкі
Міхась Булавацкі падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў Першым міжнародным бард-форуме імя У. Высоцкага ў Брэсце, дзе публіка вельмі цёпла вітала пераклады на беларускую мову песень і вершаў легендарнага барда, продкі якога, дарэчы, былі менавіта з Берасцейшчыны.
Віталь Еўмянькоў праінфармаваў пра міжнародныя Сіманаўскія чытанні-2015 у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова.
Сяргей Украінка распавёў пра супрацу з Быхаўскай і Глускай раённымі бібліятэкамі, якія зацікаўленыя ў пашырэнні ўзаемаадносінаў з пісьменнікамі аддзялення.
Мікола Шабовіч, Ала Канапелька і Сяргей Украінка
Таксама спадар Сяргей пазнаёміў прысутных з архіўным фотаздымкам, дзе маладыя Мікола Шабовіч, Ала Канапелька і Сяргей Украінка ўглядаюцца ў наш дзень з далёкага красавіка 1981 года, калі яны бралі ўдзел у VIII з’ездзе Саюза пісьменнікаў БССР.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП