Снежаньскае пасяджэнне Рады ГА “СБП”. Фотасправаздача
Выступае Віктар Карамазаў
Злева направа: Уладзімір Сіўчыкаў, Алесь Мара, Віктар Жыбуль (сядзяць), Алесь Наварыч (стаіць)
Прайшоў прыём у сябры грамадскага аб’яднання, быў абмеркаваны план святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Наталка Бабіна і Барыс Пятровіч
Віктар Карамазаў (злева) віншуе Алеся Мару з уступленнем у СБП
13 літаратараў былі прынятыя ў шэрагі ГА “СБП”: Святлана Абдулаева, Наталка Бабіна, Віктар Бяляцкі, Наталля Гардзіенка, Вольга Гронская, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Міхась Зізюк, Севярын Квяткоўскі, Алесь Мара (Аляксей Марачкін), Лідзія Мініч (Андрэева), Ганна Новік, Дзмітры Строцаў, Сяргей Харэўскі.
Уверсе: Святлана Абдулаева, Сяргей Харэўскі; унізе: Вольга Гронская, Алесь Мара
Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Мікола Яцкоў
Рада таксама станоўча разгледзела заявы аб вяртанні ў старэйшую творчую арганізацыю Беларусі пісьменнікаў Алеся Наварыча і Андрэя Паўлухіна.
Фота Алены Казловай, для lit-bel.org
Прэсавая служба СБП