«Снежны чалавек» у Беларускім дзіцячым хоспісе

Магнус Сэтэрберг і Эва Суса

У старажытным будынку амбасады на вуліцы Рэвалюцыйнай, дзе некалі размяшчаўся славуты Інстытут беларускай культуры, дзяцей чакала насычаная праграма, арганізаваная супрацоўніцамі пасольства і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

На пачатку сустрэчы ад імя амбасадара дзяцей і Эву Суса прывітаў другі сакратар пасольства Швецыі Магнус Сэтэрберг, які крыху распавёў пра сваю паўночную айчыну, у тым ліку паказаў на мапе мяжу залягання вечных ільдоў, дзе, верагодна, і жыве Снежны чалавек.

Надзея Кандрусевіч і Эва Суса

Эва Суса яшчэ не паспела і пачаць размову з дзецьмі, як тут жа атрымала пытанне, што ж рабіў Снежны чалавек у Мінску і як ён сюды трапіў. Для адказу на гэтае пытанне спадарыня Эва ўзяла свежавыдадзеную кнігу і падрабязна, старонка за старонкай, правяла дзяцей і добра зацікаўленых бацькоў па ўсіх завулках створанай ёю гісторыі. Бацькі нямала задавалі пытанняў пра пра тое, і існуюць насамрэч дадзеныя пра існаванне снежнага чалаваека, а таксама ці ўхваходзяць у яго рацыён стравы шведскай нацыянальнай кухні.

Другім нумарам праграмы быў майстар-клас Кацярыны Дубовік, якая праілюстравала кнігу, перакладзеную на беларускую мову Дзмітрыем Плаксам. Спачатку на стол ляглі вялікія аркушы белай паперы, а да х дадаліся выразаныя з картону снежныя чалавекі, прычым самых розных формаў і памераў. У кагосьці снежны чаалавек кудысьці ішоў, недзе ляжаў або сядзеў, танчыў ці ўглядаўся кудысьці. Абвёўшы фарбай вакол гэтага лекала, дзяўчынка ці хлопчык атрымлівалі сапраўднага снежнага чалавека ў снім арэоле. Другім заданнем было дапоўніць карціну, бо вакол на аркушы заставалася ці мала вольнага месца для ялінаў і пячораў. Ды і для самога горадау Мінску, куды мнежны чалавек таксама, як выяўляецца, можа патрапіць.

Імпрэза скончылася сумесным чаяваннем шведскай пісьменніцы, мастака, бацькоў і дзетак. Было бачна, што сустрэча з сапраўднай замежнай пісьменніцай і маляванне з сапраўдным мастаком усім прынесла нямала станоўчых эмоцый і ўражанняў.

ЦЧ, тэкст і фота, для lit-bel.org