«Снежны чалавек у Мінску» — 24 лістапада

Кніга пра прыгоды Снежнага чалавека ў Мінску ўнікальная, бо найперш пабачыла свет менавіта ў беларускім перакладзе ў серыі для дзяцей “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Снежны чалавек, створаны Эвай Суса, ужо знаёмы беларускаму чытачу — у 2013 годзе ў серыі “Каляровы ровар” выйшла аднайменная кніга ў перакладзе Алесі Башарымавай, аформленая французскім мастаком Бенжамэнам Шо.

Першая кніга пра Снежнага чалавека

На мастацкае аздабленне новай казкі быў абвешчаны конкурс, на які прыйшлі заяўкі ад маладых мастакоў як з Беларусі, так і з-за яе межаў. У выніку кампетэнтным журы была абраная Кацярына Дубовік — беларускі мастак, якая жыве ў Амстэрдаме і прыедзе ў Мінск адмыслова, каб разам з Эвай Суса узяць удзел у прэзентацыі кнігі. Выступіць таксама старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.

На вечарыне будуць цікавосткі (праграма ўдакладняецца). Запрашаем дзетак і іх бацькоў!

Пачатак у 18.00. Уваход вольны

ПАДЗЕЯ Ў ФЭЙСБУКУ

Арганізатары: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Амбасада Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, партнёр — грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"