Снежны чалавек завітаў у Гародню
Дата публікацыі: 24.11.2016
2856
У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел Другі сакратар Амбасады Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Магнус Сэтэрберг і спецыяліст на сувязях з грамадскасцю Алеся Літвіноўская.
Мадэравала імпрэзу праект-менеджарка ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Аляксандра Дварэцкая, перакладала са шведскай на беларускую мову Надзея Кандрусевіч.
Цягам сустрэчы Эва Суса распавяла маленькім гледачам пра гісторыю стварэння кнігі, а Кацярына Дубовік правяла майстар-клас па маляванні Снежнага чалавека. У кожнага гэты персанаж атрымаўся па-свойму.
Выступоўцы перадалі некалькі асобнікаў "Снежнага чалавека ў Мінску" ў школьную бібліятэку.
Дарэчы, у Гродне гэтае выданне можна знайсці ў краме "Бэбі-бук" (вул. Савецкая, 18, ГЦ "Нёман", 2 паверх).
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"