«Сны дарог» Усевалада Сцебуракі (фотарэпартаж)
Дата публікацыі: 21.03.2018
13021
Усевалад Сцебурака
Сустрэча была лаканічнай, прайшла ў камернай атмасферы і сабрала блізкіх, сяброў і прыхільнікаў творчасці Усевалада.
Па словах аўтара, ён вельмі ашчадна, у адрозненне ад папярэдніх дзвюх кніг (куды ўвайшло літаральна ўсё, напісанае на той момант), паставіўся да адбору вершаў для новага зборніка. Паэт прадставіў найлепшыя свае творы: як грамадзянскую лірыку, так і сатырычна-гумарыстычную, таму гледачы мелі нагоду і пасумаваць, і пасмяяцца. Смяяліся, варта адзначыць, больш.
Акрамя ўласна паэтычных чытанняў, былі яшчэ выступ рэдактара і стыльрэдактара кнігі Анатоля Івашчанкі, а таксама дэбютнае выкананне раманса на верш Усевалада, які праспяваў Зміцер Бартосік.
Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org