“Спакушэнне” Барыса Пятровіча
Паводле анатацыі “героі твораў балансуюць на мяжы явы і сну, адчаю і надзеі, мінулага і будучыні, хаосу і гармоніі, кахання і...”
З 1 чэрвеня зборнік “Спакушэнне” можна будзе купіць у кнігарнях.
Урывак з кнігі «Спакушэнне»
(апавяданне “Неба пад нагамі і вакол”)
“Найпрасцей у падобных выпадках рабіць гэта не сур’ёзна, а паўжартам. Я падышоў да вакна, адкінуў фіранку і спытаў у Арыны:
— Ты ведаеш, дзе я жыву?
— Не.
— Вунь гарыць маё вакно.
— Дзе?
— Зірні. У доме насупраць. На сёмым паверсе.
— Дык ты маніў, што жывеш адзін?
— Я казаў праўду: я жыву адзін. Паглядзі, якое вакно самотнае...
— А чаму ж святло гарыць, калі там нікога няма? Склероз?
— Я спецыяльна святло пакінуў, каб быў мне арыенцір. Я пайду зараз дамоў напрасткі, з твайго вакна...
Арына засмяялася:
— Дзіўны вы народ, мужчыны, чаго толькі не прыдумаеце, абы здавацца ў вачах жанчыны героямі, ці хоць бы не звычайнымі, не з-пад плоту...
— А давай пойдзем у заклад, што я вярнуся дамоў проста з твайго вакна...”
Змест кнігі:
З кнігі "Ловы" (1992)
Развітанне.
Людзі доўга не жывуць.
Успамін. Яблыкі.
Ловы.
Як рыбіна аб лёд.
З кнігі "Сон між пачвар" (1994)
Быў.
"Русалка".
Прыемны колер.
"Не пытайце, што будзе заўтра".
З кнігі "Фрэскі" (1998)
Шызы паўзмрок.
Неба пад нагамі і вакол .
Успамін. Дзічка.
Спакушэнне.
Прадчуванне ВРЗ.
Планідаманада.
Трызненні.
З кнігі "Шчасьце БЫЦЬ..." (2004)
Віна.
Вера.
Непатрэбныя рэчы.
З новай кнігі...
Вочы засмучоныя.
Каханне ў краіне, дзе не было сэксу.
Цень закаханы.
Паўночныя ночы.
Да каміна дажыць.
Больніца.
Прэсавая служба СБП