Спектакль ”Людзі на балоце” паставяць па-новаму

З 10 лістапада ў Купалаўскім
тэатры пачаліся рэпетыцыі спектакля “Людзі на балоце” паводле раманаў Івана
Мележа “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”. Рэжысёр пастаноўкі – Аляксандр
Гарцуеў.
Некалі спектакль “Людзі на балоце”ў пастаноўцы Барыса Эрына карыстаўся вялікай папулярнасцю ў Купалаўскім тэатры. Для многіх артыстаў старэйшага пакалення цяперашняя пастаноўка – магчымасць па-новаму папрацаваць з вядомым матэрыялам.
Аляксандр Гарцуеў вырашыў не выкарыстоўваць інсцэніроўку Т. Абакумоўскай і З.Браварскай, а стварыў сваю версію, у якой сканцэнтраваў увагу на гісторыі кахання Васіля і Ганны.
Прэм’ера спектакля мае адбыцца ў лютым 2012 года.
kupalauski.byУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг