«Спiс Тамковiча»: працяг будзе
Дата публікацыі: 20.12.2017
13962
Зінаіда Бандарэнка і Аляксандр Тамковіч
«Усiм нам пашанцавала, — адзначыў Аляксандр Тамковiч. — Цяпер ёсць магчымасць даведацца пра жыццё выдатных людзей сучаснасцi, як кажуць, «з першакрынiц». У гэтым сэнсе «Мазаiка жыцця» — унiкальная кнiга, бо дае магчымасць пачуць не тое, што кажуць пра асобау iншыя, а аповед самiх асобаў».
Першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч
У кнiзе 432 старонкi, з ix 31 фотаўкладка (124 старонкi) — агулам 381 фатагрaфiя. Большасць з iх нiкому невядомыя здымкi з сямейных альбомаў. Адметна, што кнiга з'явiлася на свет дзякуючы краудфандынгавай пляцоуцы Талака.бай — праз збор сродкаў.
«Мазаiка жыцця» складаецца з бiяграфiчных аповедаў герояў, якiх аб'яднала iмкненне дасягнуць творчых вышынь i непакорнасць 'агульнай плынi', а часам i бунтарскi iмпэт. I створана не толькi з фактаў, але i пачуццяў суразмоўцаў.
Выступае кіраўнік секцыі нон-фікшн ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Наталля Гардзіенка
31 творчая асоба пагадзiлася распавесцi аўтару пра штосьцi запаветнае з уласнага досведу. «Пранiкнёны голас успамiнау. Без пафасу i ўзнёслых эпiтэтаў. Голас шчырасцi i прастаты», — так кажа пра стасункi са сваiмi героямi Аляксандр Тамковiч.
Шмат хто з iх завiтаў у мінскi Прэс-клуб, дзе адбылася прэзентацыя кнігі. Смех, жарты, цёплая атмасфера — у такiм утульным асяродку праходзiла iмпрэза. Мастак Алесь Пушкiн зрабiу нечаканы падарунак аўтару — партрэт Тамковiча. «Падобны», — даў ацэнку карцiне журналiст.
Выступае Іван Кірчук
«Ёсць адзiн знаёмы, з якiм мы бачымся толькi на прэзентацыях кнiг Аляксандра Тамковiча, — распавёу паэт Уладзiмiр Някляеў. — Паколькi такое адбываецца нярэдка, дзякуй за гэта аўтару!»
Аляксандр Улiцёнак, iнфармацыйны кансультант кнiгi, адзначыу «новы запыт» на веданне гiсторыi Беларусi. «Гiсторыя краiны падаецца ў звязку з гiсторыяй канкрэтнага чалавека. Лiчбы ўжо не працуюць. Iдзе асэнсаванне важнасцi лёсу асобнага чалавека. Гэта падштурхоўвае да вывучэння свайго радаводу. Дзякуй, Саша, што вучыш нас любiць Беларусь!»
Алесь Бяляцкі
«Гонар нашай культуры, — сказаў пра сучаснiкаў, якiя трапiлi ў «спiс Тамковiча», праваабаронца Алесь Бяляцкi. — Яны паказваюць, што Беларусь ёсць як нацыя, як народ. Пацверджанне гэтаму — лёсы гэтых людзей».
Максiм Жбанкоў
Змiцер Вайцюшкевiч i Васiль Шаранговiч, Андрэй Курэйчык i Алег Хаменка, Андрэй Хадановiч i Максiм Жбанкоў, Вiктар Марцiновiч i Анатоль Тарас... Новая кнiга стала лагiчным працягам «Найноўшай гiсторыi ў acoбах» гэтага ж аўтара. «Да ста асобаў дадаліся яшчэ 31, але i гэтага будзе мала. Таму, калi дасць Бог, планую праз некаторы час запрасiць вас зноўку», — паабяцаў Аляксандр Тамковiч.
Дарэчы, большая частка нарысаў з кніг Тамковіча друкавалася на старонках "Новага часу"
Тэкст: Ксенія Ліцвіноўская, "Новы Час". Фота: Ціхан Чарнякевіч, lit-bel.org
Падзяліцца
19.01.2021 20:00
32
0
12.01.2021 13:00
58
0
30.12.2020 12:00
49
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг