«Справа» ў Камянцы

12050631_10207935315804732_1525095994_o
Вечарыну вяла пісьменніца і старшыня Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Наталка Бабіна.
12041810_10207935328805057_2095988438_n 12030798_10207935368606052_1215634181_n

Яна кораценька распавяла прысутным гісторыю стварэння альманаха, анансавала самыя цікавыя матэрыялы чарговага нумара і падзялілася планамі на будучыню.

12032599_10207935398326795_1748380815_n 12033615_10207935415087214_1857731699_n
Падрабязны аналіз гісторыка-культурных і духоўных вытокаў дзвюх братніх народаў прагучаў у выступе гісторыка, культуролага і старшыні ўкраінскага навукова-педагагічнага таварыства “Берегіня” Віктара Місіюка.

З кароткімі прамовамі таксама выступілі іншыя аўтары “Справы”: празаік і паэт, малады юрыст Кірыл Азімка, настаўніца і перакладчыца Вера Філосаф ды настаўнік гісторыі, арганізатар раённага конкурсу твораў на мясцовых гаворках Аляксей Шумэр.
12026573_10207935382846408_1309934789_n 12021986_10207935376486249_1530565233_n

На развітанне паэт і бард, аўтар фота з вокладкі другога нумару “Справы” Алесь Паплаўскі выканаў некалькі сваіх аўтарскіх песень.
12042209_10207935366045988_1220435498_n 12021846_10207935363365921_269800355_n

З бібліятэкі сустрэча перацякла ў кавярню, а потым нават і на камянецкую на вежу.
12021931_10207935437367771_938128867_n 12042028_10207935469528575_1023575723_n 12041998_10207935454528200_1492251095_n

Таварыства выказвае вялізную падзяку ўсім гасцям і ўдзльнікам імпрэзы, асаблівую – энергічнаму Аляксею Шумэру, непасрэднаму арганізатару сустрэчы!
12033703_10207935537610277_1162592898_n 12047425_10207935418167291_63627582_n

тэкст: Алесь Паплаўскі, ПС; фота: Віктар Місіюк, druzi.by