«Справа» – добрым людзям, якія не забываюць матчыну мову (Прэзентацыя «Справы» ў Міхалках)
Сабраліся людзі ў мясцовым музеі – Хаце деда Хвэдара. У двары, які некалі належаў добраму гаспадару Федару Зялёнка. Гаспадара і гаспадыні даўно няма на гэтым свеце, а хата стала музеем. Унучкі стварылі. Адна з іх – Марыя Іванаўна Захарава – галоўны арганізатар мінулага свята. Ёй я і падаравала “Справу”. Альманах будзе захоўвацца ў музеі.
“Справу” атрымала загадчыца Боркаўскай (цэнтр мясцовай гаспадаркі) сельскай бібліятэкі Людміла Юдчыц, спецыяліст аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама Ала Гук, ураджэнец суседняга з Міхалкамі Горска, а сёння жыхар Брэста Сяргей Грышчук, жонка якога – украінка, і іншыя зацікаўленыя.
Калі захацець, можна знайсці мноства сімвалаў. 23 – дзень напярэдні Дня незалежнасці Украіны. Вера Іванаўна – беларуска па нацыянальнасці, але даўно жыве і працуе ў Кіеве, грамадзянка Украіны. Прозвішчы жыхароў Міхалак – амаль усе украінскія…
Вера Захарава выдала ў Кіеве зборнік вершаў ураджэнца Міхалак – Міколы Кацэні. Прывезла на свята. Мікола піша па-руску, а са мной размаўляў на вясковай мове. Як і астатнія. Вера Іванаўна ставіць умову: у хаце дзеда Хвэдора – толькі па-нашаму.
Абяцаў паэт Мікола пачытаць “Справу”, дзе ёсць аповеды на мове, з матчыным малаком знаёмай жыхарам Міхалак. Яго вершы пра родную вёску, якая мае ўсе шанцы знікнуць з карты Беларусі, перклікаюцца з творамі са “Справы”…
druzi.by