Спяваем «Зорку Венеру»

Песні на вершы Багдановіча можна пачуць на старых пласцінках, новых кампакт-дысках, на зацёртых бабінных лентах, у клубах на рок-канцэртах і ў філармоніях. Для беларускай музыкі Максім Багдановіч — постаць не меншая, чым Фэдэрыка Гарсіа Лорка для іспанскай.

 

 

Рэдка калі адзін і той жа верш можна ўдала пакласці на зусім розныя мелодыі. Да прыкладу «Зорка Венера»: да сённяшняга дня і мэтры, і музыкі-пачаткоўцы прыдумваюць усё новыя і новыя яе версіі.

 

 

«Песняры» і творчасць Багдановіча гэта асобная тэма — разам і паасобку музыканты «Песняроў» стварылі дзясяткі песняў на вершы Багдановіча. Пачынаючы ад класічнай «Веранікі» да поп-оперы «Максім» Ігара Паліводы.

 

 

Аднак песням на вершы Багдановіча пасуюць не толькі багатыя аранжароўкі — адзін з найлепшых узораў спалучэння музыкі і паэзіі прапанаваў Алесь Камоцкі. Калі ён спявае Багдановіча пад адну гітару, эфект атрымліваецца не меншы, чым у сімфанічнага аркестра.

 

 

Акадэмічныя музыканты таксама не застаюцца абыякавымі да літаратурнай класікі. «Шэрая зязюля» ў выкананні камернага хору «Грайна» — найлепшае таму пацверджанне.

 

 

І куды ж паэзіі без рок-апрацоўкі. Лявон Вольскі, які напісаў музыку «Скандынаўскай песні» расставіў акцэнты так, што Багдановіч загучаў як сапраўдны скандынаўскі паэт. І калі каму-небудзь апрацоўкі «Песняроў» пададуцца састарэлымі, то гэтая цалкам адпавядае сённяшнему дню. Але самы папулярны ў кампазітараў Багдановічаў верш — безумоўна, «Пагоня». Вось тры толькі самыя вядомыя варыянты выканання гэтага ідэальнага тэксту.

 

Юрась Ускоў

nn.by