Стаў вядомы склад журы сёлетняй прэміі Гедройца

З беларускага боку ў складзе журы прэміі Гедройца сёлета будуць працаваць 6 сябраў:

Валянцін Акудовіч – філосаф, эсэіст;

Уладзімір Арлоў – паэт, празаік;

Павал Касцюкевіч – празаік, лаўрэат прэміі Гедройца за 2011 год;

Ганна Кісліцына – літаратурны крытык;

Барыс Пятровіч – празаік, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”;

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што Валянцін Акудовіч і Уладзімір Арлоў адмовіліся намінавацца на прэмію, каб мець магчымасць працаваць у журы. У Валянціна Акудовіча сёлета выйшла “Кніга пра Нішто”, а ў Уладзіміра Арлова ― “Пакуль ляціць страла”.

Нагадаем, што ў склад журы ўвойдуць таксама чатыры чалавекі з польскага боку. Іх імёны будуць вядомыя пазней. Лонг-ліст прэміі будзе абвешчаны ў першай палове студзеня 2013 года. У яго трапяць 12 кніг. Падрабязней пра мэты і ўмовы прэміі, а таксама кантакты для падачы заявак ― у афіцыйным блогу Прэміі Гедройца bellitaward.blogspot.com.

 

Паводле арганізатараў.