Стагоддзе Аркадзя Куляшова адзначылі ў Магілёве
Мерапрыемства было падрыхтавана цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай г. Магілёва разам з дзяржаўным універсітэтам імя А. Куляшова.
Шматлікім слухачам быў прапанаваны аповед пра жыццё і творчасць Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, пра тыя шляхі, якія ад вёскі Саматэвічы Касцюковіцкага раёна прывялі яго да вышынь творчага натхнення.
Харэаграфічная інсцэніроўка па матывах вершаў Аркадзя Куляшова
Гучалі вершы паэта ў суправаджэнні харэаграфічных інсцэніровак, а відэапрэзентацыя дапамагала больш змястоўна адчуць усе адценні куляшоўскай паэзіі.
Выступае Мікола Яцкоў
У вечарыне ўзяў удзел старшыня Магілёўскага аддзялення СБП Мікола Яцкоў, які адзначыў неўміручасць паэзіі Аркадзя Куляшова, якая для кожнага пакалення беларусаў з’яўляецца запатрабавальнай і вельмі актуальнай. У выкананні М. Яцкова прагучала некалькі песень на вершы славутага юбіляра.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП
Фотаздымкі партала MyCity.by