Стартаваў першы беларускі вэб-серыял жахаў (+ВІДЭА)

Першая серыя “Заклятых Скарбаў” – “ГАЛАВУ СКЛАДЗЕШ”.

Сюжэт серыяла «Заклятыя скарбы» зняты па матывах традыцыйных беларускіх легендаў ды паданняў. Аўтарам ідэі праекта выступіў пачынаючы рэжысёр Серж Аўсянік. Да стварэння сцэнару спрычыніліся Зміцер Шкрадзюк, Серж Аўсянік і літаратарка Валярына Кустава.

Плануецца, што ў першым сезоне штомесяц будуць з’яўляцца новыя серыі. Першую серыю аўтары стварылі за свой кошт.

“Мы будзем вельмі радыя, калі знойдуцца асобы, што захочуць нас падтрымаць, цяпер мы шукаем сродкі, каб зрабіць нашае кіно яшчэ лепей і якасней, набыць грым, маскі, яшчэ больш крыві, дэкарацыі, графіку, запрашаць цікавых актораў…”.

Гэта дэбют у мастацкім кіно і для сцэнарыстаў, і для рэжысёра.

Галоўныя ролі ў першай серыі “Галаву складзеш” выканалі фронтмэн “Нейра Дзюбеля” Аляксандр Кулінковіч і малады артыст Васіль Бойдак.

Падрабязней пра праект можна пачытаць на http://skarby.by/

Па пытаннях спрыяння можна звяртацца: info@cinemapride.by

Падрабязней ТУТ

Паводле прэс-рэлізу