Створым разам “Вянок беларускі”!
У 2012
годзе ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” сумесна з выдавецтвам “Юніпак”
распачынаюць новую літаратурную падсерыю “Вянок беларускі” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў
“Кнігарня пісьменніка”.
Мяркуецца,
гэта будзе “выбранае з выбранага” найбольш знакамітых сучасных беларускіх
пісьменнікаў, своеасаблівая візітоўка нацыянальных творцаў і ўвогуле нашай
культуры.
Адкрые
серыю паэтычны зборнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Каб як
мага больш аб’ектыўна адабраць 100 найлепшых яго твораў, якія ўвойдуць у
зборнік, арганізатары звяртаюцца па дапамогу і да грамадскасці.
Будзем
вельмі ўдзячныя, калі Вы цягам двух месяцаў дашлеце свой спіс дзесяці
найлепшых, на Вашую думку, вершаў Рыгора Барадуліна на e-mail:
vyanok.b@gmail.com.
Таксама
чакаем Вашых прапановаў аўтараў наступных кніг “Вянка беларускага”.