«Створым выставу разам!» — музей гісторыі літаратуры запрашае да супрацы
Дасылайце ці прыносьце да нас свае фотаздымкі, і лепшыя з іх стануць сапраўднымі экспанатамі.
У хуткім часе Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры адчыняе свае дзверы для наведвальнікаў у адноўленым будынку.
Першы праект новага года супрацоўнікам установы хацелася б стварыць разам з сапраўднымі прыхільнікамі беларускай літаратуры, уключыць у выставачны працэс простых людзей, магчыма, далёкіх ад прафесійнай пісьменніцкай ці філалагічнай дзейнасці, але зацікаўленых і актыўных.
У адборы ўдзельнічаюць наступныя віды фатаграфій:
- Партрэтныя: выявы пісьменнікаў;
- Групавыя: вы з беларускім(-і) пісьменнікам(-і), літаратурныя сустрэчы і мерапрыемствы;
- Відавыя: мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю беларускіх аўтараў.
Збор матэрыялаў працягваецца да 25 студзеня 2016 года.
Створым выставу разам!
Кантакты: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13.
Тэлефоны: 335-44-47; 334-56-21; 80297648163.
Электронны адрас: blm_expo@tut.by
Паводле прэс-рэлізу