Сумная навіна. Памёр Барыс Стругацкі

Паводле паведамленняў расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, у панядзелак 19 лістапада з-за хваробы сэрца на 79-м годзе жыцця памёр пісьменнік-фантаст Барыс Стругацкі.

Барыс Стругацкі быў ​​адным з самых вядомых савецкіх і расійскіх пісьменнікаў-фантастаў XX стагоддзя. У суаўтарстве з братам Аркадзем ён напісаў каля 30 раманаў і аповесцяў, у тым ліку культавыя "Панядзелак пачынаецца ў суботу", "Цяжка быць богам" і "Пікнік на ўзбочыне".

Творы Стругацкіх неаднаразова экранізавалі.

Найбольш вядомы фільм «Сталкер», зняты Андрэем Таркоўскім па «Пікніку на абочыне» у 1979 г.

Пасля смерці брата ў 1991 г. Барыс Стругацкі выпусціў некалькі твораў, напісаных ім у адзіночку, напрыклад, раман «Бяссільныя гэтага свету» (выйшаў у 2003 годзе — пад псеўданімам С. Віціцкі, як і некаторыя іншыя творы Стругацкага). Акрамя таго, з 2002 года Стругацкі быў галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Полдень. XXI век».

Барыс Стругацкі — лаўрэат прэміі прэзідэнта Расіі ў галіне літаратуры і мастацтва і ўладальнік Ордэна Пашаны, а таксама шэрагу іншых ганаровых узнагарод і прэмій.

Паводле lenta.ru