Суполка "Літаратурнае Прадмесце" святкуе 10-годдзе — 7 снежня

7 снежня суполка "Літаратурнае Прадмесце", нязменным кіраўніком і натхняльнікам якой з'яўляецца пісьменніца Людміла Рублеўская, адзначыць сваё дзесяцігоддзе. 

У святочным пасяджэнні і прэзентацыі новай кнігі (анталогіі лепшых твораў "прадмесцеўцаў") возьмуць удзел літаратары — чальцы і сябры літаратурнай суполкі:  

Аксана Спрынчан, Мікола Кандратаў, Юлія Новік, Усевалад Гарачка, Алесь Емяльянаў, Наталля Кучмель, Яраш Малішэўскі, Аксана Бязлепкіна, Таццяна Барысюк, Віктар Лупасін і многія іншыя. За сваю дзесяцігадовую дзейнасць "Літаратурнае Прадмесце" аб'яднала не меней за сто творцаў — паэтаў, аўтараў прозы, літаратурных крытыкаў, музыкантаў.

Суполка прымае віншаванні 7 снежня 2012 а 18.00 у Бібліятэцы Цёткі (Талбухіна, 12А). Уваход і выйсце вольныя 

Паводле арганізатараў