Сустрэча ў Асавецкай школе
Дата публікацыі: 14.04.2014
2806

У сустрэчы ўдзельнічалі настаўніцы Таццяна Бурым, Алена Марціновіч, Валянціна Казлякоўская, Тамара Дайняк, Валянціна Федарэнка ды інш.
Госць падарыў школе свой двухтомнік прозы і кнігу вершаў “Азірніся ў каханні”. Педагогі і аўтар дамовіліся, што, прачытаўшы раман пра Каліноўскага “Воляй абраны”, змешчаны ў першым томе, вучні запросяць Анатоля Бароўскага да сябе, каб падзяліцца ўражаннямі ад твора. Аўтар паабяцаў адказаць на іх пытанні.
Анатоль Бароўскі атрымаў запрашэнне прыехаць у лютым на сустрэчу з былымі выпускнікамі школы. У дзяцінстве яму даводзілася хадзіць у школу пехатою за сем кіламетраў з Крушнікаў да Асаўца. Скончыў дзесяцігодку у 1961 годзе.
Ул. інф. Гомельскага аддзялення.
Падзяліцца
13.02.2021 15:00
166
0
12.02.2021 18:00
129
0
19.01.2021 20:00
219
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг